ОРДЭН

"Solus cum Deo solo"

Сам на-сам з Богам

У XIII стагоддзі на тэрыторыі Венгерскага Каралеўства пачаў фарміравацца новы Ордэн. Карыстаючыся традыцыяй пустэльнікаў,  Паўліны надалі манаскаму жыццю зусім новае вымярэнне.

НАШЫ СІМВАЛЫ

На гербе Ордэна Паўлінаў паказаныя пальма, два львы і крумкач ​​з кавалкам хлеба ў дзюбе. Ён адсылае да традыцыі, якую падаў св. Геранім, апісваючы жыццё св. Паўла ў пустыні.

  • фінікавая пальма – св. Павел Першы Пустэльнік рабіў сабе вопратку з яе лісця; плады гэтага дрэва былі ежай для святога пустэльніка;

  • крумкач ​​з боханам хлеба ў дзюбе – гэтая птушка кожны дзень прыносіла святому палову хлеба;

  • львы – два львы выкапалі магілу, у якой св. Антоній пахаваў св. Паўла.

Колеры паўлінскага сцяга маюць наступныя значэнні:

  • белы колер азначае  белы габіт, чысціню душы і святасць, да якой імкнецца кожны Паўлін;
  • чорны колер сімвалізуе крумкача;
  • жоўты колер сімвалізуе колер пустыні або львоў;
  • зялёны колер сімвалізуе пальмавага лісця.

Ордэн Святога Паўла Першага Пустэльніка

                                                                                                     

(c) 2022 Ордэн Паўлінаў у Беларусі