ЯСНАЯ ГАРА

Кляштар на Яснай Горы ў Чэнстахове (Польшча), з’яўляецца найбольшым паўлінскім кляштарам у свеце. У цяперашні час там пражывае больш за сто манахаў. Гэта таксама цэнтр і сэрца Ордэна, таму што там знаходзяцца рэзідэнцыя Генеральнага настаяцеля і Генеральная Рада (Дэфініторый) нашай супольнасці. 

Разам яны прымаюць найважнейшыя рашэнні, якія датычацца жыцця і функцыянавання ўсёй паўлінскай супольнасці ў свеце. Кожныя шэсць гадоў у гэтым кляштары адбываецца Генеральная Капітула, якая выконвае вышэйшую ўладу ў Ордэне і выбірае Генеральнага настаяцеля.

Яснагорскі кляштар з’яўляецца найбольшым скарбам Ордэна, перш за ўсё, дзякуючы прысутнасці Панны Марыі ў цудадзейным абразе Маці Божай Чэнстахоўскай. Мільёны пілігрымаў штогод наведваюць санктуарый і кляштар у Чэнстахове, каб прасіць заступніцтва Панны Марыі, а таксама прыступіць да сакрамэнту пакуты і паяднання. Менавіта таму Яснагорскі санктуарый называюць таксама канфесіяналам. 

Айцы і браты Паўліны з’яўляюцца ахоўнікамі гэтага святога месца з моманту яго заснавання ў 1382 г., калі князь Уладыслаў Апольчык запрасіў айцоў Паўлінаў апекавацца Цудоўным Абразом Маці Божай. Роля Яснагорскага санктуарыя вельмі паўплывала на харызмат Ордэна.

Ордэн Святога Паўла Першага Пустэльніка

                                                                                                     

(c) 2022 Ордэн Паўлінаў у Беларусі