ДУХОЎНАСЦЬ

Ад пачатку свайго існавання паўліны імкнуліся перш за ўсё ўзірацца і наследаваць Езуса Хрыста, які трываў у малітве, посце і  пакуце на працягу 40 дзён у юдэйскай пустыні. Таму ў  св. Паўле Першым Пустэльніку, сваім Патрыярху, адчыталі ўласцівую норму і першае асноўнае правіла паўлінскага жыцця.

Бл. Эўзэбій меў вялікую любоў і набажэнства да Маці Божай. Таму культ да Багародзіцы ён распаўсюджваў сярод сваіх сабратоў. Яго духоўнасць зрабіла вялікі ўплыў на духоўнасць першых паўлінаў, а ў будучым на харызмат усяго Ордэна.

Цярпенні падчас мангольскага нашэсця, асабліва наблізілі бл. Эўзэбія да Хрыстовага Крыжа, як да сімвала збаўлення і надзеі. Суворасць пустэльнічага жыцця набліжала яго жа Хрыста Ўкрыжаванага. Таксама таямніцай Святога Крыжа жылі сабраныя бл. Эўзэбіем пустэльнікі. Таму некаторы час называлі паўлінаў Пустэльнікамі Святога Крыжа. 

Ордэн Святога Паўла Першага Пустэльніка

                                                                                                     

(c) 2025 Ордэн Паўлінаў у Беларусі