МЫ Ў СВЕЦЕ
Кляштары Ордэна Паўлінаў знаходзяцца ў 17 краінах свету. Акрамя Польшчы, дзе ў Яснагорскім кляштары размешчына сядзіба Генеральнага настаяцеля Ордэна, паўліны паслугоўваюць ў Вялікабрытаніі, Беларусі, Харватыі, Чэхіі, Латвіі, Германіі, Славакіі, Украіне, Венгрыі, Румыніі, Італіі, Іспаніі, а таксама ў Аўстраліі і ЗША.
Паўліны праводзяць місіі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і Камеруне.
За мяжой існуюць наступныя правінцыі і віцэ-правінцыі:
- Амерыканская правінцыя
- Аўстралійская правінцыя
- Нямецкая правінцыя
- Венгерская віцэ-правінцыя
- Славацкая віцэ-правінцыя
- Харвацкая віцэ-правінцыя
Ордэн Святога Паўла Першага Пустэльніка, за ўсю гісторыю свайго існавання, даў Касцёлу 1 кардынала, 2 арцыбіскупаў і 12 біскупаў.
