БЛАГАСЛАЎЛЁНЫ ЭЎЗЭБІЙ ЭСТЭРГОМСКІ

O Eusebi, gaudium nostrum,

ad te vox ascendit.

Voce magna te precamur,

animi fervore:

Nostras flammas collige,

preces nostras unita

iuva nobis liberare

orbatam patriam.

Maeror gravis tribuisse

tunc nostrum populum,

cordis tui preces multae

en iuvabant nobis.

Nitebat iam aurora,

noster abiit maeror,

Deus pie tuam audivit

fervorem animam.

Divitias et terrenas

nos poscimus a te:

Iuventutis in ruinam

respice benigne.

Nostras flammas collige,

preces nostras unita,

iuva nobis liberare

orbatam patriam. Amen.

Бл. Эўзэбій нарадзіўся каля 1200 г. у шляхецкай і глыбока рэлігійнай сям’і ў Эстэргоме ў Венгрыі.  У гэтым горадзе знаходзіўся каралеўскі замак. Бацькі выхоўвалі свайго сына, перадаючы яму жывую веру ў Бога, пабожнасць і хрысціянскія звычаі. У маладым узросце Эўзэбій атрымаў грунтоўную адукацыю ў катэдральнай школе, якая гарантавала яму высокую кар’еру. З часам эстэргомскі арцыбіскуп залічыў Эўзэбія ў лік катэдральных канонікаў. Як канонік і святар  адзначыўся асаблівым замілаваннем літургіі і Божай службы, незвычайнай сціпласцю і пакорай. Да Эўзэбія  прыходзіла шмат бедных і патрабуючых, сярод якіх былі таксама пустэльнікі з блізкіх гор і лясоў. Пад іх уплывам у сэрцы Эўзэбія нарадзілася жаданне стаць такім жа пустэльнікам. 

Чакаючы дазволу свайго ардынарыя мітрапаліта эстэргомскага, Эўзэбій шмат маліўся аб распазнанні Божай волі. Нарэшце, аб правільнасці выбару быў перакананы ўнутраным святлом Святога Духа. Але калі Эўзэбій быў гатовы пакінуць усё і пайсці ў пустэльню, на венгерскі край у 1241 г. напалі манголы, знішчаючы гарады і вёскі. Эўзэбій у гэты час ратаваўся спачатку ў эстэргомскім замку, а потым у пэўнай пустэльні. Пасля заканчэння мангольскай інвазіі, у 1246 г. Эўзэбій адмаўляецца ад ўсіх сваіх касцёльных пасадаў, і атрымлівае ад эстэргомскага мітрапаліта арцыбіскупа Стэфана Ванчай дазвол, каб пайсці ў пустэльню і праводзіць жыццё па прыкладзе св. Паўла Першага Пустэльніка. Затым, раздаўшы свой маёнтак бедным, Эўзэбій адышоў у лясы гары Піліш. Ён пасяліўся ў пячоры, дзе калісьці жылі іншыя пустэльнікі.

Тут Эўзэбій пачаў праводзіць самотнае жыццё і цалкавіта адданае Богу. Вакол яго пачынаюць збірацца вучні, захопленыя такім стылем жыцця. Першым з іх былі Бэнэдыкт і Стэфан. Пустэльнікі жылі асобна ў розных пячорах, маліліся і працавалі. З часам да Эўзэбія далучылася шмат іншых пустэльнікаў, таму ён думаў, як дапамагчы ў іх духоўных патрэбах. І вось, калі ён разважаў пра гэта і маліўся, меў ноччу візію. Яму паказаліся языкі агня, якія нагадвалі вогненныя шары ці зоркі. Яны разбегліся па пушчы і паволі знікалі. Затым яны сабраліся ў адно месца і зліліся ў адзін вялікі вогненны шар, нібы сонца, якое рассвятляла пушчу. Гэты вогненны шар не апякаў і не рабіў шкоды, толькі асвятляў і ацяпляў. 

Эўзэбій зразумеў, што нават калі маленькія языкі агня з’яднаныя ў адно супольнае полымя даюць такі эфект, то падобна і пустэльнікі, калі збяруцца ў адну супольнасць, сваёй святасцю, прыкладам, працай будуць як сонца свяціць у Касцёле, і ўзаемна асвячацца. Ён сабраў усіх пустэльнікаў, што жылі асобна ў найбліжэйшых пустэльнях у адну манаскую супольнасць і вырашыў разам з імі збудаваць кляштар і касцёл пад тытулам Св. Крыжа. Арганізаваў для іх супольную літургію і ўвёў звычай супольнай малітвы псальмамі па прыкладу канонікаў св. Аўгустына.

Так у 1250 г. паўстала калыска паўлінскага ордэна – кляштар Св. Крыжа.

Aрганізаваная Эўзэбіем манаская супольнаць не мела адпаведнага юрыдычнага стутусу. Таму Эўзэбій наладжвае кантакты з кляштарам св. Якуба на гары Патач, у якім просіць аб наданні таксама свайму кляштару святога Крыжа рэгулы напісанай у 1225 г. Барталамеем, біскупам Пэйч (Пяці Касцёлаў). Тамтэйшы настаяцель ахвотна дае Эўзэбію сваю рэгулу. Праз гэтую падзею абедзве супольнасці  зблізіліся і аб’ядналіся, выбраўшы Эўзэбія сваім настаяцелем і правінцыялам. Апекуном новапаўсталай манаскай супольнасці Эўзэбій выбраў св. Паўла Першага Пустэльніка. У 1250 г. прынялі агульную назву  – Браты Пустэльнікі святога Паўла Першага Пустэльніка.

У 1262 г. Эўзэбій накіраваўся ў Рым, каб прасіць папу Урбана IV аб зацвярджэнні новага ордэна і наданне яму рэгулы св. Аўгустына.

Дзякуючы дапамозе св. Тамаша Аквінскага папа прыняў Эўзэбія. Урбан IV прыхільна паставіўся да просьбы, але загадаў высветліць, ці новы ордэн мае дастаткова матэрыяльных сродкаў для ўтрымання. Для гэтай важнай справы папа дэлегаваў Паўла біскупа Вэспрэм. Але біскуп Павел сцвердзіў, што ордэн пакуль не мае дастакова матэрыяльных сродкаў, і адклаў зацвярджэнне на пазнейшы час. Толькі ў 1308 г., ужо пасля смерці Эўзэбія, папа Клеменс V зацвердзіў ордэн, надаўшы рэгулу св. Аўгустына.

Эўзэбій клапаціўся перш за ўсё пра духоўны стан сваіх братоў, будуючы іх словам і прыкладам жыцця. 

Прадчуваючы сваю блізкую смерць, Эўзэбій вярнуўся з візітацыі іншых кляштараў на пачатку 1270 г. у кляштар св. Крыжа, дзе пасля прыняцця святых сакрамэнтаў, аддаў Богу душу ў дзень 20 студзеня. Пазнейшыя паўлінскія летапісцы напішуць, што бл. Эўзэбій паміраў з поўнай свядомасцю, з ўсмешкай на твары, з вачыма скіраванымі ў неба, вымаўляючы найсвяцейшыя імёны Езуса і Марыі.

Яго цела пахавалі з пашанай у кляштары Св. Крыжа. Нажаль, падчас турэцкага нашэсця на Венгрыю ў XVI ст. кляштар з яго магілай былі знішчана. Тым не менш, культ бл. Эўзэбія ў нашым ордэне надаль развіваўся.

Ордэн Святога Паўла Першага Пустэльніка

                                                                                                     

(c) 2022 Ордэн Паўлінаў у Беларусі