СВЯТЫ ПАВЕЛ ПЕРШЫ ПУСТЭЛЬНІК
Sancte Paule Eremita
Infirmorum spes et vita,
Fac me digne laudare,
Venerari et amare,
Perpeti memoria.
In adversis sis protector,
Mediator, dux et rector:
Ne cum pravis
condemnemur,
Imo tecum gloriemur
In caelesti patria. Amen.
Св. Павел Пустэльнік нарадзіўся ў Фівах – старажытнай сталіцы фараонаў – у 228 г. У яго час Фівы былі проста маленькай вёскай. Першыя гады ён шчасліва правёў у родным доме. Калі яму быў 21 год, пачаліся ганенні імператара Дэцыя на хрысціянаў. Даведаўшыся, што швагер, язычнік, за багацце мае намер аддаць яго ганіцелям, Павел пакінуў усё, што меў, і пайшоў у пустыню і пасяліўся ў пячоры.
Пераслед быў нядоўгім, але Паўлу так спадабалася цішыня пустыні, што ён вырашыў застацца там назаўсёды. Ён правёў больш за 90 гадоў як пустэльнік. Увесь гэты час ён узносіў свае малітвы Богу, еў толькі фінікі і тую палову хлеба, якія яму кожны дзень прыносіў крумкач.
Св. Павел — гэта першы хрысціянскі пустэльнік, імя якога нам вядома, таму яго сталі называць «Першым пустэльнікам». Яго жыццё Vita Pauli primi eremitae напісаў св. Геранім ў 375-377 гг. Іеранім паведамляе, што звесткі пра св. Павел перадалі яму вучні св. Антонія Вялікага: Амата і Макарый.
У 494 г . папа св. Гелазій І кананізаваў св. Паўла Першага Пустэльніка на рымскім сінодзе. Ордэн шануе яго як свайго Патрыярха. Ад яго імя паходзіць агульная назва нашай супольнасці — Паўліны.
