ДУХОЎНАСЦЬ
Ад пачатку свайго існавання паўліны імкнуліся перш за ўсё ўзірацца і наследаваць Езуса Хрыста, які трываў у малітве, посце і пакуце на працягу 40 дзён у юдэйскай пустыні. Таму ў св. Паўле Першым Пустэльніку, сваім Патрыярху, адчыталі ўласцівую норму і першае асноўнае правіла паўлінскага жыцця.
Бл. Эўзэбій меў вялікую любоў і набажэнства да Маці Божай. Таму культ да Багародзіцы ён распаўсюджваў сярод сваіх сабратоў. Яго духоўнасць зрабіла вялікі ўплыў на духоўнасць першых паўлінаў, а ў будучым на харызмат усяго Ордэна.
Цярпенні падчас мангольскага нашэсця, асабліва наблізілі бл. Эўзэбія да Хрыстовага Крыжа, як да сімвала збаўлення і надзеі. Суворасць пустэльнічага жыцця набліжала яго жа Хрыста Ўкрыжаванага. Таксама таямніцай Святога Крыжа жылі сабраныя бл. Эўзэбіем пустэльнікі. Таму некаторы час называлі паўлінаў Пустэльнікамі Святога Крыжа.
