ХАРЫЗМАТ
Асноўную форму духоўнасці Паўлінаў утвараюць дзве галоўныя плыні жыцця Ордэна: сузіральнае (кантэмпляцыйнае) жыццё і апостальская дзейнасць.
- сузіранне Бога ў адзіноце і ўмілаванне літургічнай малітвы
- прaцавітае і ўбогае жыццё, практыка пакаяння, як удзел у збаўчым вынішчэнні Хрыста
- асаблівы культ Маці Божай, які выражаецца галоўным чынам у наследаванні Марыі ў справе Яе ўласнага асвячэння і Яе апостальскай дзейнасці
- кіруемая Святым Духам і адкрытая на знакі часу апостальская руплівасць у служэнні Касцёлу і бліжняму, асабліва праз прапаведаванне Слова Божага, сведчанне жыцця і цэлебрацыю сакрамэнтаў, асабліва сакрамэнту пакаяння
