МАЛІТВЫ ДА БЛ. ЭЎЗЭБІЯ

Кiрые, элейсон,
Хрыстэ, элейсон, Кiрые, элейсон,
Хрыстэ, пачуй нас,
Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа, змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзiны Божа, змiлуйся над намi.              
Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас.
Каралева пустэльнікаў, маліся за нас.
Ойча Эўзэбію, хвала паўлінскага Ордэна, маліся за нас. 
Ойча Эўзэбію, у маладосці узор набожнасці, маліся за нас.
Ойча Эўзэбію, які любіш маўчанне і самоту, маліся за нас.
Ойча Эўзэбію, які адаруеш ў адзіноце Найсвяцейшы Сакрамэнт, маліся за нас.
Ойча Эўзэбію, пакліканы да пустэльніцкага жыцця,маліся за нас. 
Ойча Эўзэбію, які меў цудоўныя бачанні, маліся за нас.
Ойча Эўзэбію, святар Маці Касцёла, маліся за нас.
Ойча Эўзэбію, канонік эстэргомскі, маліся за нас.
Ойча Эўзэбію, гонар венгерскага народа, маліся за нас.
Ойча Эўзэбію, вялікі скарб бедных, маліся за нас.
Ойча Эўзэбію, белы анёл чысціні, маліся за нас.
Ойча Эўзэбію, палымяны агонь любові, маліся за нас.
Ойча Эўзэбію, жывая крыніца пакоры, маліся за нас.
Ойча Эўзэбію, узор цалкавітай убогасці, маліся за нас.
Ойча Эўзэбію, нястомны ў пакаянні, маліся за нас.
Ойча Эўзэбію, сапраўдны шанавальнік Багародзіцы Дзевы, маліся за нас.
Ойча Эўзэбію, верны вучань святых Паўла і Антонія, маліся за нас.
Ойча Эўзэбію, квітнеючая лілея ў пустыні, маліся за нас.
Ойча Эўзэбію, закаханы ў Божае Слова, маліся за нас.
Ойча Эўзэбію, адзінства сярод манахаў і пустэльнікаў, маліся за нас.
Ойча Эўзэбію, аднаўляльнік пустэльніцкага жыцця, маліся за нас.
Ойча Эўзэбію, вялікі прыклад вытрымкі, маліся за нас.
Ойча Эўзэбію, які пакінуў усё дзеля Бога, маліся за нас. 
Ойча Эўзэбію, які любіш кожнага чалавека, маліся за нас.
Ойча Эўзэбію, дасканалы ў наследаванні Хрыста, маліся за нас.
Ойча Эўзэбію, святы жыццём малітвы, маліся за нас.
Ойча Эўзэбію, раскаянны за грахі ў гадзіну смерці, маліся за нас.
Ойча Эўзэбію, прыклад адзінства з Усемагутным, маліся за нас.
Ойча Эўзэбію, радасць анёлаў, маліся за нас.
Ойча Эўзэбію, які кленчыш перад Абліччам Пана, маліся за нас.

Каб мы трымаліся веры, надзеі і любові — выпрасі нам у Бога.
Каб мы наследавалі пакору, паслухмянасць і справядлівасць Пана Езуса — выпрасі нам у Бога.
Каб мы дасягнулі дасканаласць у адрозніванні дабра і зла — выпрасі нам у Бога.
Каб мы штодзённа добра рабілі рахунак сумлення — выпрасі нам у Бога.
Каб мы спачувалі бедным і церпячым — выпрасі нам у Бога.
Каб мы часта абнаўлялі сэрца і дух у Найсвяцейшым Сакрамэнце — выпрасі нам у Бога.
Каб мы добра выкарыстоўвалі свае таленты — выпрасі нам у Бога.
Каб мы ўмелі знаходзіць каштоўнасць малітвы і ахвяры — выпрасі нам у Бога.
Каб мы ў будучыні маглі бачыць Бога — выпрасі нам у Бога.

Божа, Ойча Усемагутны! Ты праявіў бязмежную міласэрнасць і ласку да благаслаўлёнага Эўзэбія, нашага айца, і дазволіў яму служыць Табе ў адзіноце і сузіранні. Просім Цябе, умацуй нас нябесным полымем любові, каб мы маглі па яго прыкладзе праслаўляць Цябе ўсім сваім жыццём. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

 

Ордэн Святога Паўла Першага Пустэльніка

                                                                                                     

(c) 2022 Ордэн Паўлінаў у Беларусі