МАЛІТВЫ ДА СВ. ПАЎЛА ПЕРШАГА ПУСТЭЛЬНІКА

Малітва да св. Паўла Першага Пустэльніка

Божа, Ты ўчыніў, што святы Павел, наш айцец, на пустыні дасягнуў святасці. Учыні праз яго заступніцтва, каб мы, развіваючы ў сабе дух малітвы і служэння, набліжаліся да Цябе ў любові. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Заклікі да св. Паўла Першага Пустэльніка

Святы Паўле, Ойча нашага Ордэна, маліся за нас.
Святы Паўле, верны наслядоўца Хрыста, маліся за нас.
Святы Паўле, узор прыкладу моцнай і жывой веры, маліся за нас.
Святы Паўле, любіцель самотнасці, маліся за нас.
Святы Паўле, нястомны ў малітве і пакуце, маліся за нас.
Святы Паўле, цярплівы ў нясенні прыкласцяў пустэльніцкага жыцця, маліся за нас.
Святы Паўле, які агарняеш сваёй ахвярнай любоўю Касцёл Хрыстовы і ўсё чалавецтва, маліся за нас.
Святы Паўле, прыклад вытрымкі на абранай дарозе жыцця, маліся за нас.
Святы Паўле, падрыхтаваны ў хвіліну смерці на спатканне з Богам, маліся за нас.
Каб мы з верай перажывалі нашае манаскае пакліканне, выпрасі нам у Бога.
Каб мы праз захаванне манаскіх шлюбаў станавіліся падобнымі да Хрыста, выпрасі нам у Бога.
Каб мы выконвалі Хрыстовае прыказанне любіць кожнага чалавека, выпрасі нам у Бога.
Каб мы ўмелі маліцца добра і няспынна, выпрасі нам у Бога.
Каб мы праз пакуту жыцця ўдзельнічалі ў збаўчай любові Хрыста, выпрасі нам у Бога.
Каб мы не паддаваліся спакусе лёгкага жыцця, выпрасі нам у Бога.
Каб мы дарамі зямлі, дасягненнямі тэхнікі і культуры разважліва карысталіся, выпрасі нам у Бога.
Каб мы адважна імкнуліся да дасканалай любові ў духу Евангелля, выпрасі нам у Бога.
Каб мы адчувалі сябе адказнымі за наш Ордэн і яго апостальскія заданні, выпрасі нам у Бога.
Каб мы рупліва прапаведавалі хвалу Марыі, Маці нашага Ордэна, выпрасі нам у Бога.
Праз заступніцтва благаслаўлёнай Панны, Каралевы Пустэльнікаў і Апякункі Ордэна, просім цябе, Хрыстэ, пачуй нас.
Праз заслугі ўсіх Святых нашага Ордэна, просім цябе, Хрыстэ, пачуй нас.
Каб Ты нашу манаскую супольнасць памножыў і цнотамі ўзбагаціў, просім цябе, Хрыстэ, пачуй нас.
Каб Ты ўсім нашым сем’ям, канфратрам і дабрадзеям нязлічаных ласк удзяліў, просім цябе, Хрыстэ, пачуй нас.
Каб Ты аказаў Сваю міласэрнасць братам, якія ад нас адышлі, просім цябе, Хрыстэ, пачуй нас.
Каб Ты нашы памылкі і недахопы ў любові направіў, просім цябе, Хрыстэ, пачуй нас.
Каб Ты ворагаў Касцёла адарыў ласкай навяртання, просім цябе, Хрыстэ, пачуй нас.
Каб Ты вечнай радасцю спачылых братоў, бацькоў, родных, канфратраў і дабрадзеяў адарыў, просім цябе, Хрыстэ, пачуй нас.
С.: Маліся за нас, святы наш Ойча Паўле Першы Пустэльніку.
У.: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.
Молімся: Божа, Ты ўчыніў, што святы Павел, наш айцец, на пустыні дасягнуў святасці. Учыні праз яго заступніцтва, каб мы, развіваючы ў сабе дух малітвы і служэння, набліжаліся да Цябе ў любові. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

 

Ордэн Святога Паўла Першага Пустэльніка

                                                                                                     

(c) 2022 Ордэн Паўлінаў у Беларусі