РЭГУЛА БІСКУПА БАРТАЛАМЕЯ
Рэгула напісана ў 1225 г.
Тэкст лацінскі і беларускі. Арыгінальная арфаграфія ў лацінскім тэксце захаваная.
REGULA BARTHOLOMAEI EPISCOPI
Bartolomeus Dei voluntate Episcopus Quinque-Ecclesiensis Eremitis in Patach salutem.
- Charissimi mei fratres simul in domibus communiter vivant, de laboribus manuum suarum et retidibus vitam transigant mediocrem; ecclesiam devote frequentet, humilem ac simplicem habitum statui suo congruentem deferant.
- Canones et decreta Patrum diligenter custodiant, virtutum et devotionis studiis solerter insistant, et non solum irreprehensibiles, verum etiam exemplares aliis se exhibeant, ut sic Deo gratum, et acceptabile sacrificium offerre possint, non solum sua bona conversatione, sed etiam aliorum, quorum corda per eorum merita conpungeatur, conversione et salute.
- Ad hunc modum proficiendi sese accingentes, omnia eorum exsercitia, puta: orationes, meditationes, lectiones, vigilias, jejunia, opera manuum et compositionem tum exterioris, quam interioris hominis agant ad hunc finem, ut sic directi via ad charitatem et gustum aeternae sapientiae facilius, et commodius pertingant; praestante Domino nostro Jesu Christo, qui consolari dignetur eos in omnibus poenalibus. Amen.
РЭГУЛА БІСКУПА БАРТАЛАМЕЯ
Барталамей з Божай волі біскуп Пяці-Касцёлаў Пустэльнікаў у Патах прывітанне:
- Умілаваныя мае браты няхай жывуць супольна ў дамах; з працы рук сваіх і даходаў няхай праводзяць жыццё ўмеранае; касцёл пабожна няхай наведваюць, убогае і сціплае ўбранне адпаведна свайму стану няхай носяць.
- Каноны і дэкрэты Айцоў старанна няхай захоўваюць, у цнотах і пабожнасці няхай ўмела практыкуюцца, і каб яны не толькі былі беззаганнымі, але таксама сталі прыкладам для іншых, каб такім чынам маглі складаць Богу прыемную ахвяру, не толькі сваім добрым ладам жыцця, але і сэрцы іншых сваімі заслугамі няхай пабуджаюць да навяртання і збаўлення.
- Да такога роду чынаў падрыхтаваўшыся, усе іх практыкаванні, такія як: малітвы, разважанні, чуванні, пасты, рукадзеллі, а таксама парадак чалавека, як вонкавы, так і ўнутраны, няхай кіруюць да той мэты, каб гэтым прамым шляхам да любові і смаку вечнай мудрасці лягчэй і зручней змаглі дайсці, пры дапамозе Пана нашага Езуса Хрыста, які няхай суцяшае іх ва ўсіх пакутных чынах. Амэн.
