ОРДЭН СВЯТОГА ПАЎЛА ПЕРШАГА ПУСТЭЛЬНІКА
Ordo Sancti Pauli Primi Eremitae
наўпроставая трансляцыя з Капліцы Маці Божай на Яснай Гары
НАВІНЫ I ПАДЗЕІ

ПЕРШАЯ ПІЛІГРЫМКА “ПАЎЛІНСКІМ ШЛЯХАМ”
26 сакавіка завяршылася пілігрымка «Паўлінскім шляхам»: 53 вернікі з Пінскай дыяцэзіі прайшлі слядамі Ордэна св. Паўла Першага Пустэльніка праз пяць краін. Пасля сямі дзён дарогі,

НОВЫ ГЕНЕРАЛЬНЫ НАСТАЯЦЕЛЬ – А. БЕНЬЯМІН БОНКОЎСКІ
Новым генеральным настаяцелем Ордэна Паўлінаў быў абраны айцец Беньямін Бонкоўскі, які дагэтуль выконваў абавязкі правінцыяла нямецкай правінцыі. Выбар адбыўся 5 сакавіка, падчас Генеральнай Капітулы Ордэна

ДЫЯКАНСКІЯ ПАСВЯЧЭННІ ПАЎЛІНА З БЕЛАРУСІ
8 мая 2025 г. у паўлінскім касцёле св. Міхала Арханёла і св. Станіслава Біскупа і Мучаніка ў Кракаве сямёра семінарыстаў нашай семінарыі атрымалі дыяканскія пасвячэнні

НА ЯСНАЙ ГАРЫ БЕЛАРУС СКЛАЎ ВЕЧНЫЯ ШЛЮБЫ
25 сакавіка ў Капліцы Цудоўнага Абраза Маці Божай на Яснай Гары ў Чэнстахове адбылася ўрачыстасць, падчас якой сямёра паўлінскіх клерыкаў склалі свае вечныя шлюбы. Па
Ордэн Святога Паўла Першага Пустэльніка, таксама вядомы як Ордэн Паўлінаў — гэта духоўныя сыны святога Паўла Фівейскага, які лічыцца першым вядомым хрысціянскім пустэльнікам.
Благаслаўлёны Эўзэбій Эстэргомскі заснаваў нашу супольнасць ў палове XIII стагоддзя, збіраючы пустэльнікаў, рассеяных па лясах Венгрыі.
Кожны паўлінскі манах сузірае Бога ў малітве, у адзіноце, у супольнасці і спалучае гэта з душпастырскай працай. Айцы Паўліны асабліва вядомыя тым, што працуюць ў шматлікіх марыйных санктуарыях па ўсім свеце і распаўсюджваюць культ да Маці Божай, асабліва ў іконе Маці Божай Чэнстахоўскай.
