8 мая 2025 г. у паўлінскім касцёле св. Міхала Арханёла і св. Станіслава Біскупа і Мучаніка ў Кракаве сямёра семінарыстаў нашай семінарыі атрымалі дыяканскія пасвячэнні з рук айца біскупа Лукаша Бузуна OSPPE. Сярод іх быў бр. Уладзімір Лопух з Беларусі.
На ўрачыстасці прысутнічалі айцы і браты паўліны разам з генеральным настаяцелем Ордэна Паўлінаў а. Арнольдам Храпкоўскім, ксяндзы пробашчы, бацькі і родныя, сябры і знаёмыя нашых сабратоў.