You are currently viewing “СЛУХАЦЬ БОГА”. У КАРЭЛІЧАХ І ВАРОНЧЫ ПРАЙШЛІ ВЕЛІКАПОСНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ

“СЛУХАЦЬ БОГА”. У КАРЭЛІЧАХ І ВАРОНЧЫ ПРАЙШЛІ ВЕЛІКАПОСНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ

Велікапосныя рэкалекцыі – гэта асаблівы час, калі чалавек набліжаецца да Бога праз пакаянне, каб ачысціць сваю душу, бо “наблізілася Валадарства Нябеснае” (Мц 4, 17).

Трохдзённыя парафіяльныя рэкалекцыі ў Карэлічах і Варончы прайшлі 17-19 сакавіка. На гэтыя дні ключы да духоўнага кіраўніцтва нашых парафіянаў былі перададзены бр. Уладыславу Мінько з Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў. Рэкалекцыі распачаліся ў пятніцу Крыжовым шляхам і св. Імшою. Абапіраючыся на літургічных чытаннях, бр. Уладыслаў паказаў, як важна ў нашым хрысціянскім жыцці слухаць Бога і выконваць Яго волю: “Я Пан, Бог твой, слухай Маё слова” (Пс 81 (80),11а і 9а).