You are currently viewing ВІНШАВАННЕ НА БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ

ВІНШАВАННЕ НА БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ

Gloria in excelsis Deo!

Дарагія парафіяне і сябры паўлінскага ордэна!

У дзень Божага Нараджэння мы адаруем Пана, які стаў адным з нас і прысутнічае з намі. Яго блізкасць запрашае нас станавіцца такімі як Ён, блізкім кожнаму чалавеку.

Няхай гэты час святкавання радаснай таямніцы ўцелаўлення і прысутнасці Бога з намі, будзе ўмацаваннем у веры і даверы да Яго. Будзем як Марыя – ахвотнымі да служэння Пану.
Няхай таямніца нараджэння Езуса Хрыста будзе для нас усіх нястомнай крыніцай супакою, радасці і моцы Божай!
Жадаем ўсім вам і вашым сем’ям благаславенства Божага Дзіцяці!

З дарам малітвы
Айцы Паўліны