You are currently viewing УРАДЖЭНЕЦ БЕЛАРУСІ СКЛАЎ ПЕРШЫЯ МАНАСКІЯ ШЛЮБЫ Ў ОРДЭНЕ ПАЎЛІНАЎ

УРАДЖЭНЕЦ БЕЛАРУСІ СКЛАЎ ПЕРШЫЯ МАНАСКІЯ ШЛЮБЫ Ў ОРДЭНЕ ПАЎЛІНАЎ

“…У адказ на Божы заклік больш поўна ісці за Хрыстом… абяцаю чыстасць, убоства і паслухмянасць…”

8 верасня ў навіцыяцкім кляштары ў Лесьнёве (Польшча) адбылася доўгачаканая ўрачыстасць. Свае першыя шлюбы склалі 8 братоў навіцыяў нашага Ордэна. Сёлета  ў няволю Божай любові аддаліся ўраджэнцы не толькі Польшчы, але і Беларусі, Славакіі, Венгрыі і Харватыі. Браты рыхтаваліся да сённяшняга дня цэлы год пад пільным кіраўніцтвам айца магістра. На працягу гэтага часу браты маліліся, працавалі і пазнавалі паўлінскую духоўнасць. 

Наш парафіянін з Варончы (дэканат Навагрудак, Гродзенская дыяцэзія) брат Уладыслаў Лопух таксама прысвяціў сваё жыццё служэнню Богу і Насвяцейшай Панне Марыі. Брата Уладыслава цяпер чакаюць 6 гадоў духоўнай семінарыі, дзе будзе вывучаць філасофію і тэалогію.