You are currently viewing СЛУГУ БОЖАГА ЗЫГМУНТА ЛАЗІНСКАГА ЎШАНАВАЛІ НА ЯГО МАЛОЙ РАДЗІМЕ

СЛУГУ БОЖАГА ЗЫГМУНТА ЛАЗІНСКАГА ЎШАНАВАЛІ НА ЯГО МАЛОЙ РАДЗІМЕ

У аўторак 21 лістапада ў в. Барацін Карэліцкага раёна (Гродзенская дыяцэзія) быў благаслаўлены крыж і памятны знак у гонар славутага земляка. Менавіна ў гэтай вёсцы 5 чэрвеня 1870 г. нарадзіўся будучы першы біскуп Пінскай дыяцэзіі. Хоць і пражыў ён тут толькі першыя дзесяць гадоў свайго жыцця, бо ў 1880 г. сям’я Лазінскіх пераехала ў маёнтак Чэрнік каля Мінска Мазавецкага (Польшча), Барацін назаўсёды застаўся ў яго сэрцы.  

Па ініцыятыве карэліцкага пробашча а. Ежы Саковіча, паўліна, і пры падтрымцы і дапамозе мясцовай улады, менавіта старшыні Карэліцкага райвыканкама Шатуева Г. М. і намесніка старшыні Чычкана Я. М. вельмі хутка ўдалося ўпарадкаваць тэрыторыю і паставіць крыж. 

На ўрачыстасць сабраліся людзі з розных мясцовасцяў Карэліцкага раёна. Прыбылі прадстаўнікі ўлады на чале са старшынёю райвыканкама, духавенства з суседніх парафій, айцы паўліны, сёстры назарэтанкі з Навагрудка.

У прамове да сабраных вернікаў айцец пробашч Ежы Саковіч OSPPE сказаў:

“Сёння мы вельмі ўдзячныя Слузе Божаму бікупу Зыгмунту Лазінскаму за словы, якія калісьці нам пакінуў: “Пане, калі даеш мне выбар – выбіраю Твой крыж…”. Мы будзем памятаць, што пасля дару жыцця няма іншага апроч любові. Нікому нічога мы не павінны на гэтай зямлі апрача любові. Гэтую любоў Хрыста біскуп Зыгмунт перадае кожнаму з нас, каб мы адзін аднаго любілі і Хрыста ў гэтым свеце абвяшчалі, аддаючы Яму пашану”.

  • Жыхаркі в. Барацін

У малітве айцец пробашч даручыў Богу ўсіх тых, хто будзе ўшаноўваць гэты крыж і прыбываць у Барацін у пілігрымках, каб ушанаваць Слугу Божага Зыгмунта і прасіць у яго заступніцтва.

У малітве айцец пробашч даручыў Богу ўсіх тых, хто будзе ўшаноўваць гэты крыж і прыбываць у Барацін у пілігрымках, каб ушанаваць Слугу Божага Зыгмунта і прасіць у яго заступніцтва.

Гэтая падзея нагадвае нам пра жыццё і дзейнасць не толькі гэтага вялікага чалавека але і пра нас яго паслядоўнікаў, ён пакінуў частку сябе ў нас. Дзякуем сардэчна за добрых, ветлівых, сардэчных людзей якія жывуць на Карэліцкай зямлі…