You are currently viewing У КАРЭЛІЧАХ АДБЫЛАСЯ ЎРАЧЫСТАСЦЬ ПЕРШАЙ СВЯТОЙ КАМУНІІ

У КАРЭЛІЧАХ АДБЫЛАСЯ ЎРАЧЫСТАСЦЬ ПЕРШАЙ СВЯТОЙ КАМУНІІ

26  чэрвеня ў Карэлічах адбылася ўрачыстасць Першай Святой Камуніі. Трое маленькіх парафіянаў прынялі першы раз у сваім жыцці Святую Камунію – Найсвяцейшыя Цела і Кроў Езуса Хрыста. Напярэдадні дзеці – Яна, Максім і Дзіма – з хваляваннем ўпершыню прыступілі да сакрамэнту пакаяння.

Дзеці доўга рыхтаваліся, каб найлепей перажыць гэты асаблівы дзень. На занятках па катэхэзе яны пашыралі свае веды пра Бога ў Святой Тройцы Адзінага, пра гісторыю збаўлення і спазнавалі праўды веры.

Урачыстая святая Імша праходзіла ў малітоўнай атмасферы, поўнай разважанняў і радасці , што выплывае з сустрэчы з Езусам Хрыстом укрытым у Эўхарыстыі.

У жыцці хрысціяніна ёсць няшмат дзён так важных, як дзень Першай Святой Камуніі. Гэтая ўрачыстасць доўжыцца на працягу ўсяго наступнага тыдня і штодзённа дзеці ўдзельнічаюць у святой Імшы.