You are currently viewing ПАЎЛІН З БЕЛАРУСІ СКЛАЎ ВЕЧНЫЯ ШЛЮБЫ

ПАЎЛІН З БЕЛАРУСІ СКЛАЎ ВЕЧНЫЯ ШЛЮБЫ

25 сакавіка ва ўрачыстасць Звеставання Пана на Яснай Гары ў Чэнстахове склалі вечныя шлюбы паўлінскія законнікі. На выключную Божую службу ў Ордэне Святога Паўла Першага Пустэльніка сваё жыццё аддало 9 братоў-семінарыстаў: 6 палякаў, славак, харват і беларус бр. Сяргей Калюта. Святую Імшу цэлебраваў генеральны настаяцель Паўлінаў а. Арнольд Храпкоўскі.

Тры вечная шлюбы – чыстасці, убоства і паслушэнства – іначай называюць евангельскімі парадамі, таму што яны выплываюць з Евангелля, іх сэнс у тым, каб у вернасці ісці за Хрыстом, быць адданым Яму з непадзеленым сэрцам.

«Я ведаю, што Маці Божая дапамагае мне трываць. Гэта асаблівы дзень, і я ўдзячны ўсім за духоўную падтрымку, асабліва сям’і і сабратам з Беларусі, якія не змаглі сёння прыехаць у Польшчу. Бог благаслаўляў гэтыя гады, і я ведаю, што гэта мой шлях паклікання, што хачу быць у Ордэне ўсё жыццё. Сёння раніцай айцы ў Беларусі адслужылі Імшу ў маёй інтэнцыі, таму я адчуваю сябе спакойна і дзякую ўсім за падтрымку і малітвы. Я лічу, што ў гэты дзень я не адзін» –  сказаў бр. Сяргей.

У гаміліі генеральны настаяцель ордэна Паўлінаў а. Арнольд Храпкоўскі патлумачыў, што складанне вечных шлюбаў азначае згоду на тое, каб Хрыстус пранікаў у жыццё, гэта аддаванне Яму ўсяго, так, як зрабіла Марыя. Ён падкрэсліў, што Звеставанне Маці Божай і Яе паслухмянасць у жыцці нэопрафесаў павінна быць не толькі знакам, які ўказвае накірунак, але і вялікім абавязацельствам, каб сказанае Богу «так» выканаць да канца.

Генеральны настаяцель айцоў Паўлінаў указаў маладым законнікам на іх паслугу, якая з’яўляецца часткай супольнасці Касцёла: «Сёння вы бярэце на сябе пастаяннае абавязацельства ісці шляхам евангельскіх парад у духу паўлінскай харызмы і паслугі ў супольнасці Касцёла. Усё маё жыццё, маё служэнне любові знаходзіцца ў Касцёле, у Касцёле, прыгожым Божай прыгажосцю і параненым чалавечым грахом. Гэты Касцёлмой дом. Усё, што буду рабіць, дзе я б ні служыў, ведаю, што раблю гэта як заданне Касцёла, у супольнасці Касцёла, часткай каторага зяўляецца Ордэн.

Айцец Храпкоўскі падкрэсліў, што маладыя законнікі, скдадаючы свае вечныя шлюбы ў Паўлінскім ордэне, таксама прымаюць яго гісторыю як сваю «пісаную праз стагоддзі служэннем любові нашых братоў».

«Сёння вы становіцеся надзеяй Ордэна на будучыню. Гэта на вас ляжыць абавязак клапаціцца пра будучыню Ордэна, яго развіцці і яго паслугу ў духу любові» — сказаў генерал Паўлінаў.

Пасля ўрачыстай імшы бр. Сяргей выказаў словы падзякі:

 «У гэты асаблівы дзень хачу падзякаваць Богу за дар жыцця і паклікання, а таксама за бацькоў і за людзей, якіх Бог паставіў на жыццёвым шляху, асабліва ўдзячны святарам а. Ежы Саковічу і свайму пробашчу кс. Антонію Філіпчыку за іх прыклад веры».

                                                                                                                                                                   

Бр. Сяргей Калюта нарадзіўся ў 1997 г. у Ваўкавыску (Гродзенская вобл.). Там жа ў 2008 г. прыняў Першую Святую Камунію ў касцёле св. Вацлава. Фармацыю да святарства пачаў у 2015 г. у Гродзенскай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі. У 2016 г. быў прыняты ў Ордэн Паўлінаў. На заканчэнне навіцыяту 8 верасня 2017 г. склаў першыя часовыя шлюбы. Вучыцца ў Вышэйшай Духоўнай Семінарыі Айцоў Паўлінаў у Кракаве.

Св. Імша Вечных Шлюбаў